Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 10 верасьня 2016: Пікет «За сумленныя выбары» ў Менску, фольк-фэст «Камяніца» пад Менскам


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Беларусі — пяты дзень датэрміновага галасаваньня па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Сустрэча найбольш вядомых удзельнікаў выбарчай кампаніі зь беларускімі і замежнымі журналістамі ў Прэс-клюбе (вул. В. Харужай, 3-601). Удзел возьмуць Мікалай Улаховіч, Тацяна Караткевіч, Ірына Дарафеева, Алег Гайдукевіч, Андрэй Дзьмітрыеў, Юрась Губарэвіч, Юры Хашчавацкі. Пачатак а 12:00.

У Менску на пляцоўцы каля гатэлю «Менск» (пр. Незалежнасьці, 11) пройдзе пікет «За сумленныя выбары супраць фальсыфікацый», у якім возьмуць удзел кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Руху «За свабоду!» і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Пачатак у 14:30.

У Музэі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо ў Менскім раёне адбудзецца восьмы штогадовы фольк-фэст «Камяніца». Хэдлайнэрамі імпрэзы будуць Трыё «Тройца» і Іна Жэланная (Расея). Пачатак а 13.00.

У Гомелі на адкрытай пляцоўцы сядзібы грамадзка-палітычнага цэнтру на вуліцы Палескай, 52 пройдзе канцэрт Лявона Вольскага і гомельскіх бардаў. Пачатак а 17.00.

У гісторыі:

1893 — нарадзіўся Аляксандар Ляўданскі, беларускі гісторык і археоляг. Арганізатар першых навукова-археалягічных экспэдыцый у БССР. Арыштаваны 19 траўня 1937, расстраляны НКВД. Рэабілітаваны ў 1958.

1923 — нарадзіўся Мікола Бірыла, беларускі мовазнаўца, акадэмік. Асноўныя навуковыя працы датычылі беларускай дыялекталёгіі, сучаснай беларускай літаратурнай мовы і культуры мовы.

1929 — нарадзіўся Яўген Глебаў, беларускі кампазытар.

1990 — пачалася ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

1996 — ААН зацьвярджае Дамову аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў.

У памяці:

1866 — памёр Міхаіл Мураўёў-Віленскі, расейскі генэрал, кіраўнік падаўленьня паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі

1916 — памёр Аляксандар Ельскі, беларускі краязнавец, гісторык, літаратар, этнограф, публіцыст.

Цытата:

Сталін свой парлямант златаў:

Сам паставіў кандыдатаў,

Сам іх выбраў, сам назначыў І на тое пільна бачыў,

Каб і воля ўсенародна Была вольна і свабодна.

Усё начальства было рада,

Бо народ — падручна стада —

Сам сябе са скурай выдаў:

Ня чытаўшы, карты кідаў —

Выбраў выбраных паслушна І пайшоў дамоў бяздушна.

Лявон Ветрагон (Язэп Германовіч), «Chryścijanskaja Dumka», 10 студзеня 1938

XS
SM
MD
LG