Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль: кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Абас быў агентам КДБ


Махмуд Абас і Ўладзімер Пуцін
Махмуд Абас і Ўладзімер Пуцін

Ізраільскія дасьледчыкі сьцвярджаюць, што ў пачатку 1980-х гадоў кіраўнік Палестынскай адміністрацыі Махмуд Абас працаваў на савецкую выведку.

Паводле ВВС, навукоўцы з Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме заявілі, што ў якасці агента яго імя згадваецца ў дакумэнтах савецкага часу.

Дасьледчыкі Гідэон Рэмжз і Ізабела Гінор сьцьвярджаюць, што дакумэнт, які захоўваецца ў так званым «архіве Мітрохіна» Кембрыджскага ўнівэрсытэту, сьведчыць, што Абас быў агентам КДБ у той час, калі ён жыў у Дамаску ў Сырыі, працуючы там супрацоўнікам Арганізацыі вызваленьня Палестыны.

Дакумэнт, сапраўднасць якога пацьвердзіў унівэрсытэцкі Churchill Archives Centre, прывёз у Вялікабрытанію кантрабандай перабежчык Васіль Мітрохін. Дакумэнт называецца «Разьвіцьцё КДБ. 1983 год», Абас ў ім фігуруе пад кодавым імем «Кротаў».

«Кротаў» — Абас, Махмуд, 1935 г.н., ураджэнец Палестыны. Член выканкаму ФАТХ, ААП, у Дамаску. Агент КДБ «, - гаворыцца ў кароткім запісе.

Гідэон Рэмэз дэманструе згаданы дакумэнт.
Гідэон Рэмэз дэманструе згаданы дакумэнт.

Прэс-сакратар Абаса назваў гэтую заяву «абсурднай ізраільскай дэзінфармацыяй». Ён выказаў здагадку, што яна было зроблена, каб сарваць спробы аднавіць ізраільска-палестынскія мірныя перамовы.

Паводле яго слоў, прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нетаньягу працягвае ўхіляцца ад сустрэчы з палестынскім лідэрам у рамках новага раўнду мірных перамоваў, арганізаваных прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Абас раней на гэтым тыдні заявіў, што пагадзіўся сустрэцца з Нетаньягу ў Маскве ў пятніцу, але ізраільскі бок папрасіў перанесьці сустрэчу на няпэўны час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG