Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія курды хочуць прыняць сваю канстытуцыю


Хадзія Юсэф

Хадзія Юсэф

Сілы сырыйскіх курдаў і іх саюзьнікі па апазыцыі рэжыму Башара Асада прымуць канстытуцыю для фармаваньня новай сыстэмы ўлады на поўначы Сырыі.

Як заявіла агенцтву Reuters Хадзія Юсэф, якая ўзначальвае адміністрацыю курдзкай аўтаноміі на поўначы Сырыі, устаноўчая асамблея зьбярэцца ў пачатку кастрычніка.

Юсэф падкрэсьліла, што ніякае ўмяшаньне Турэччыны не прымусіць сырыйскіх курдаў адступіцца ад свайго пляну.

Нядаўна частка фармаваньняў сырыйскай узброенай апазыцыі, якая настроена супраць курдзкай партыі «Дэмакратычны саюз», выцесьніла — пры вайсковай падтрымцы Турэччыны — баявікоў-ісламістаў з гарадоў Манбідж і Джэраблус, разьмешчаных паміж дзьвюма курдзкімі аўтаномнымі тэрыторыямі.

Турэччына выступае рэзка супраць курдзкай аўтаноміі ў Сырыі, лічачы, што «Дэмакратычны саюз» зьвязаны з курдзкімі сэпаратыстамі, якія дзейнічаюць на турэцкай тэрыторыі.

XS
SM
MD
LG