Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы шукаюць дзьвюх жанчын, падазраваных у падрыхтоўцы тэракту


Архіўнае фота.
Архіўнае фота.

У Парыжы вядуцца пошукі двух жанчын, якія падазраюцца ў датычнасьці да падрыхтоўкі тэракту ў цэнтры францускай сталіцы.

Абедзьве яны — дочкі ўладальніка аўтамабіля, які быў знойдзены каля сабору Нотр-Дам 4 верасьня. У машыне без нумароў былі некалькі газавых цыліндраў і бутэлек з гаручай вадкасьцю. Аднак ніякага дэтанатара не знайшлі.

Уладальнік быў затрыманы ўчора на некалькі гадзін, затым адпушчаны, хоць ён значыцца ў сьпісах падазраваных у распаўсюдзе ісламісцкіх ідэй.

Паліцэйская трывога была аб’яўленая пасьля таго, як ад контрвыведкі паступілі зьвесткі аб тым, што экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» можа выкарыстоўваць для тэрактаў у Парыжы замінаваныя аўтамабілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG