Людзі з рацыямі (зьлева) перасталі хадзіць за актывістам Пракаповічам каля ст.м. Перамогі. Цяпер акцыя ўсё-ўсё #1514 https://t.co/AB3Cqui7bZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
«Мяне затрымалі жорстка», — Вольга Мікалайчык
Карэспандэнт Свабоды змог датэлефанавацца да Вольгі Мікалайчык. Яна распавяла, што знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. Ёй сказалі, што яна «крышку затрыманая».
«Мяне затрымалі жорстка. Сіні мікрааўтобус спыніўся на скрыжаваньні перад расейскай амбасадай. Выскачылі брытагаловыя. Я зразумела, што па мяне, і я тузанулася. Яны схапілі мяне і з усёй сілы кінулі дагары нагамі ў гэты аўтобус, я ўдарылася галавой аб сьценку аўтамабіля. Перада мной, дарэчы, крочыў хлопчык гадоў васьмі, яны напалохалі гэтае дзіця».
У пастарунку Вольга Мікалайчык заявіла, што яе затрымалі незаконна, і запатрабавала адваката.
«Яроменка тут пабыў хвілін пяць у адным кабінэце. Потым яго адвялі чамусьці на паверх, дзе крымінальны вышук. Я разумею, што хутка буду не на сувязі».
Людзям з рацыяй (адзін на фота зьлева) ўжо відавочна надакучвае катацца на трамваі за актывістам (справа) #1514 https://t.co/U62dYqpq6S
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Жонка Ўладзімера Яроменка паведаміла, што Зьміцер Дашкевіч і яе муж — у Цэнтральным РУУС. Зь імі яшчэ некалькі чалавек. Паводле папярэдніх зьвестак, туды ж адвезьлі і Вольгу Мікалайчык.
На заканчэньне ўдзельнікі мітынгу прасьпявалі "Магутны Божа". "У нашы сілы і праўду нашу веры дай". #1514 https://t.co/vbZ9bEszXK
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Актывіст, журналісты і людзі з рацыямі (на фота) даехалі на трамваі да Возера, едуць назад. Дзіўная акцыя 😃 #1514 https://t.co/aePGDYBIOw
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Сіўчык: Каля расейскай амбасады ідуць затрыманьні. Арыштаваныя Дашкевіч, Мікалайчык, іншыя актывісты. Ганьба!#1514 https://t.co/axsxyGSV5N
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Сіўчык зьвярнуўся да праваахоўнікаў: Вы нашчадкі каго: пераможцаў пад Оршай, ці маскоўскіх халуёў?#1514 https://t.co/vPi4FuYvp7
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Чалавек з рацыяй, які ў трамваі праваджае ўдзельніка акцыі ля расейскай амбасады, ня хоча даваць інтэрвію :( #1514 https://t.co/qXGvGsHhAV
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Аліса і Алена. Моладзь БНФ.#1514 https://t.co/8GdA67IG45
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Айцец Леанід: Будзем памятаць гетмана Канстанціна Астрожскага, нашага Геркулеса, які перамог ворагаў з усходу.#1514 https://t.co/icI9Znigjd
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Лайфхак: калі прыходзяць на акцыю ”мясцовыя жыхары” з пахам алькаголю і лаяцца матам, міліцыя ў форме зьнікае #1514 https://t.co/fWHYfQcdV3
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Сустрэліся дзьве адзіноты ля расейскай амбасады… #1514 https://t.co/T3BfaoTpcE
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Мітынг з нагоды беларускага вайсковага сьвята пачалі з малітвы, як было 502 гады таму.#1514 https://t.co/sJg5GpxXgk
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
RT @ihar_losik: Баннер "Оккупанты" возле посольства России в Минске https://t.co/GZRLAYY9gz #1514 https://t.co/MwyQ7Shmq0
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Чалавек з пахам алькаголю, які чапляўся да актывістаў ля расейскай амбасады, ненавідзіць Лукашэнку 0_о #1514 https://t.co/tGOyBcbbtX
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Амбасада: чалавек, ад якога пахне алькаголем, кажа, што ”гэта ўсё хлусьня”, просіць ДАІ ”разабрацца” #1514 https://t.co/Hy7jI8cfA2
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Статевіч згадаў 90-ыя, калі сюды 8 верасьня прыходзілі тысячы. "У 93 тут быў канцэрт нашых актывістаў".#1514 https://t.co/3QiGg9Hh79
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Амбасада: пачалося. Пакуль два чалавекі #1514 https://t.co/6BFn6zoDbf
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016