Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стваральнікі гульні «1514» заплянавалі новую гістарычную «настолку»


Прэзэнтацыя гульні «1514» у Менску, архіўнае фота

Прэзэнтацыя гульні «1514» у Менску, архіўнае фота

Два гады таму, 8 верасьня 2014 году, менская арт-студыя PRAS прэзэнтавала беларускамоўную настольную гульню «1514», прысьвечаную бітве пад Воршай. Гульцы могуць прыняць бок ВКЛ ці Масковіі і павінны захапіць варожы лягер. Пяхота, коньніца і артылерыя гульцоў перасякаецца на полі, між імі адбываюцца бітвы, вынік якіх вырашае кіданьне кубіка.

Дырэктар PRAS Мікалай Тамашэвіч лічыць, што фармат настольнай гульні аказаўся прыдатны для прасоўваньня ведаў па гісторыі:

«За гэтыя два гады мы зразумелі, што гэта быў больш дабрачынны праект. Але мы і падыходзілі да яго першапачаткова як да дабрачыннага, а не як да камэрцыйнага. Але больш за палову накладу ў тысячу экзэмпляраў мы ўжо прадалі», — кажа ён Свабодзе.

Тамашэвіч зьвяртае ўвагу на тое, што сама студыя зь юрыдычных прычынаў ня можа прадаваць гульню — ёю гандлююць іншыя кампаніі. Таму і колькасьць прададзеных камплектаў лічыць добрым паказьнікам. Маўляў, прадавалі б самі — магло б быць і болей.

Ад гульцоў студыя чула розныя водгукі, але асноўная іх частка дзеліцца на дзьве групы:

«Першыя — якія адкрываюць гульню і абіраюць з двух відаў правілаў простыя. Яны кажуць, што гульня нецікавая, бо проста кідаеш кубік, і ўсё. А іншы тып, які вырашае разабрацца ў другім тыпе правілаў, — тыя кажуць, што даволі цікава гуляць, нават нейкія зьмены ўносяць. Адзін гулец прапанаваў нам трэці варыянт правілаў нават».

Студыя засталася задаволеная гульнёй «1514» і абяцае неўзабаве анонс новай «настолкі».

«Праз пэўны час выйдзе яшчэ адна настольная гульня пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. А якая гульня — хутка пабачыце», — кажа Тамашэвіч.

Прыдбаць гульню ўсё яшчэ можна ў беларускіх крамах і праз інтэрнэт. А ў гадавіну бітвы пад Воршай — атрымаць бясплатна, калі вы падпісант Свабоды ў сацсетцы «Ўкантакце».

Error rendering VK.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG