Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква абвяргае паведамленьні пра зьніжэньне цаны на газ для Беларусі


Інфармацыя, што пагадненьне аб зьмене формулы цаны на расейскі газ для Беларусі дасягнута, не адпавядае рэчаіснасьці.

Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэмʼер Расеі Аркадзь Дварковіч, перадае Інтэрфакс.

«Не, вядзем перамовы. Ня буду казаць, магу толькі сказаць, што ўсё, што пісалася наконт таго, што там нешта ўзгоднена, гэта ўсё няпраўда. Гэта ўсё ілжывая інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасьці», — сказаў ён.

Расея ў трэцім квартале скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь з 5,3 млн тон да 3,5 млн тон. Кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандар Новак і віцэ-прэмʼер РФ А.Дварковіч тлумачылі, што зьніжэньне зьвязанае з канфліктам па неплацяжах Беларусі за расейскі газ. Пазьней Новак сказаў, што ў перамовах па газе намеціўся станоўчы зрух.

Газэта «Коммерсант» у канцы жніўня пісала, што расейскі і беларускі бакі на працоўным узроўні дамовіліся аб новых умовах паставак газу ў Беларусь. Паводле дадзеных выданьня, газ для Менску патаньнее ў 2017 годзе прыкладна на 30%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG