Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы міністар спорту пра Фомачкіна, які ўзьняў сьцяг Расеі: сам да такога не дадумаўся б, значыць, было ўзгоднена


Экс-міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў добра памятае Андрэя Фомачкіна, які працаваў у яго памочнікам. І ня верыць, што той мог учыніць «сьмелы пэрформанс» з уласнай ініцыятывы:

«Ён майстар спорту міжнароднага клясу па маратонскім бегу, як спартовец у свой час быў на віду. Чаму яго крыху ведаю — бо адзін час быў у мяне памочнікам. Але потым, як кажуць, пайшоў па руках — то ў лёгкаатлетычны цэнтар, то ў дырэктарат, нідзе асабліва не замацаваўся. Магу сказаць так: ён выканаўца, ён не кіраўнік. Вось яму скажуць — ён зробіць.

Гэта паслухмяны памочнік, выканае любы загад. Але што сам здольны прыняць нейкае рашэньне — асабіста сам — ня думаю, каб гэта так было. Ну ніяк ён ня мог дастаць з кішэні сьцяг і разгарнуць, хто яму дазволіць? Значыць, трэба пытацца ў Алега Шэпеля, кіраўніка паралімпійскага камітэту Беларусі. Калі гэтае пытаньне было ўзгодненае — тады ўвогуле цікава.

Разумееце, мы лезем туды, куды лезьці ня трэба. Міжнародны Паралімпійскі камітэт папярэдзіў: нельга такое рабіць, таму што будуць вялікія непрыемнасьці. А ўзялі і паднялі. Каму горш зрабілі? Мусяць жа самі разумець: калі яны хуліганяць, няўжо на гэта будуць закрываць вочы?».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG