Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда хлопчыкаў зь Беларусі грала на пляжы ў валейбол з аднагодкамі з Расеі. Мы з жонкаю заўзелі за нашых.

Нашы малыя выйгралі, і нашаму шчасьцю не было мяжы. Затое пераможаныя былі моцна пакрыўджаныя. Мы падышлі да пераможаных і стараліся супакоіць іх, каб ня так моцна перажывалі.

Калі мы адышлі з пляцоўкі, старэйшы кажа:

— Калі рускія прайгралі, яны казалі нам, што гэта нічога, што яны прайгралі. Затое беларусы ніколі рускіх на полі бою не перамагалі і не перамогуць. Гэта праўда?

— Перамагалі, але вельмі даўно... — адказваю я.

Тады малодшы сын з гонарам:

— Ты што не памятаеш? У 1514 годзе мы іх таксама перамаглі!

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG