Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 верасьня: Дзень беларускай вайсковай славы


Фрагмэнт карціны «Бітва пад Воршай»

Фрагмэнт карціны «Бітва пад Воршай»

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск — вечарына, прысьвечаная Дню беларускай вайсковай славы — гадавіне бітвы пад Воршай. Пляцоўка перад будынкам Нацыянальнага тэатра опэры і балету, пачатак а 18-ай.

Менск — выстава Канстанціна Селіханава " Адзін і шмат хто іншы«. Музэй Заіра Азгура, вуліца Азгура, 8, пачатак а 19-ай.

У гісторыі:

1380 — Кулікоўская бітва, перамога войскаў Маскоўскага княства на чале з Дзьмітрыем Данскім над войскам Залатой Арды.

1504 — Мікелянджэлё скончыў працу над скульптурай «Давід».

1514 — адбылася бітва пад Воршай. Войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла амаль утрая большае войска Масковіі.

1636 — заснаваны Гарвардзкі ўнівэрсытэт — найстарэйшы і адзін з найбольш аўтарытэтных унівэрсытэтаў ЗША.

1655 — швэдзкія войскі занялі Варшаву.

1708 — расейскія войскі, якімі камандаваў генэрал Радзівон Боўр, на загад расейскага цара Пятра I спалілі Магілёў.

1844 — выйшла першая кніга «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».

1973 — перакрытая рака Вілія, створанае самае вялікае ў Беларусі Вілейскае вадасховішча.

1989 — заснаваны Народны рух Ўкраіны.

1990 — у Полацку адкрыты музэй беларускага кнігадруку.

1991 — Македонія абвясьціла незалежнасьць.

1992 — на плошчы Незалежнасьці ў Менску адбылася прысяга на вернасьць Бацькаўшчыне вялікага мноства дзейных афіцэраў і афіцэраў запасу. Былыя савецкія вайскоўцы такім чынам станавіліся абаронцамі Беларусі. Наладзілі прысягу дэпутаты Апазыцыі БНФ і Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў.

У гэты дзень нарадзіліся:

841 — Антанін Дворжак, чэскі кампазытар.

1910 — Жан-Луі Баро, францускі актор і рэжысэр.

1938 — Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт, перакладчык.

У гэты дзень памерлі:

1709 — Мазэпа, гетман Украіны.

1873 — Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг.

2003 — Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.

Цытата:

«Насамрэч ніхто не служыў Літве і Польшчы стараньней за Астроскага, брата расейцаў у царкве, але страшэннага ворага іх у полі. Адважны, бадзёры, славалюбны, гэты ваявода адушавіў палкі літоўскія, шляхецкія паны і радавыя ваяры ахвотна ішлі зь ім у бітву».

Мікалай Карамзін, расейскі гісторык

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG