Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Раварыста, які зьбіў мінака бэйсбольнай бітай, пачалі судзіць


Анатоль Грынкевіч

Анатоль Грынкевіч

У Фрунзэнскім судзе Менску пачаўся працэс па справе менскага раварыста, які ўдарыў мінака бэйсбольнай бітай. На лаве падсудных — 30-гадовы Анатоль Грынкевіч, індывідуальны прадпрымальнік. Пацярпелы — Васіль Дземідовіч, яму 17 гадоў.

Грынкевічу пагражае да 9 год турмы за зьбіцьцё Дземідовіча 19 чэрвеня на менскай вуліцы Прытыцкага. Паводле вэрсіі пацярпелага, ён ішоў па роварнай дарожцы, а раварыст, як пабачыў яго, пачаў набіраць хуткасьць. Ухіліцца ад сутыкненьня не ўдалося, раварыст паваліўся, затым падняўся, узяў з торбы бэйсбольную біту і нанёс пешаходу ўдар па галаве.

Пацярпелы, у якога выявілі расколіну чэрапа, просіць максымальнага пакараньня, бо «Грынкевіч нават не папрасіў прабачэньня».

Бацька пабітага раварыстам хлопца: «Гэтага чалавека зь бітай часта бачылі ў Менску»

Васіль Дземідовіч

Васіль Дземідовіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG