Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хор


Томас Уэбстэр, «Вясковы хор» (1847)
Томас Уэбстэр, «Вясковы хор» (1847)

Я жадаў сьпяваць. Але ў мяне не было голасу.

— Ты павінен маўчаць, — казала настаўніца сьпеваў, запісваючы мяне ў хор, — ты не для сьпеваў, а для колькасьці.

Неяк наш хор трапіў на конкурс. Сьпявалі вясёлую песьню. Усе былі вясёлыя. Толькі я сумны. Гэта заўважыла жанчына з журы. I спыталася, чаму я такі. Я сказаў, што мне не дазваляюць сьпяваць, таму што ў мяне няма голасу.

— Сьпявай! — дазволіла жанчына.

Я засьпяваў. Адзін, бяз хору. Усе запляскалі ў далоні.

А жанчына сказала, што ёй таксама не дазвалялі сьпяваць. I, падміргнуўшы мне, дадала:

— Таму я цяпер у журы!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG