Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ЛНР/ДНР» ня будуць мець ніякіх дыпмісіяў у Чэхіі — прэм’ер Собатка


Богуслаў Собатка

Богуслаў Собатка

Прэм’ер-міністар Чэхіі Богуслаў Собатка запэўнівае, што падтрымоўваныя Расеяй сэпаратысцкія групоўкі на ўсходзе Украіны «ЛНР» і «ДНР» ня будуць мець у Чэхіі дыпляматычных місіяў.

Як паведамляе прэс-служба ўраду Ўкраіны, пра гэта Собатка сказаў падчас сустрэчы з украінскім калегам Уладзімірам Гройсманам 6 верасьня ў рамках Эканамічнага форуму ў горадзе Крыніца-Здруй (Польшча).

У чэскім горадзе Острава 1 верасьня адбылося адкрыцьцё так званага «прадстаўніцкага цэнтру ДНР», які прадстаўнікі групоўкі «ДНР» называюць першай сваёй «дыпляматычнай установай» ў Эўропе.

Міністэрства замежных справаў Украіны выказала пратэст і ўручыла адпаведную ноту пасольству Чэхіі ва Ўкраіне.

У сваю чаргу МЗС Чэхіі запэўніў, што ніякіх паўнамоцтваў «прадстаўніцкі цэнтар ДНР» ня мае і зарэгістраваны як грамадзкае аб’яднаньне. У дыпляматычным ведамстве Чэхіі вырашылі праз суд дамагацца ліквідацыі гэтай арганізацыі.

Ва Украіне ўзброеныя сэпаратысцкія групоўкі «ДНР» і «ЛНР», якія захапілі частку Данецкай і Луганскай абласьцей, прызнаныя тэрарыстычнымі.

XS
SM
MD
LG