Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўтамабіль Пуціна трапіў у аварыю, кіроўца загінуў, Пуціна ў машыне не было


Кадры зь месца аварыі, апублікаваныя Daily Mail і іншымі крыніцамі

Кадры зь месца аварыі, апублікаваныя Daily Mail і іншымі крыніцамі

Чорны БМВ, якім карыстаўся Ўладзімер Пуцін, трапіў у лабавое сутыкненьне са службовым «Мэрсэдэсам» буйной кампаніі 2 верасьня. Розныя крыніцы, у ліку якіх Daily Mail публікуюць здымкі вулічных камэраў назіраньня і аматарскае відэа.

У выніку здарэньня на месцы загінуў 69-гадовы кіроўца ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Расеі, якога расейскія СМІ называюць «самым дасьведчаным» у ведамстве. «Маскоўскі камсамолец» публікуе словы 38-гадовага Яна Камілава, кіроўцы «Мэрсэдэса», які просіць прабачэньня ў сям’і ахвяры аварыі, прызнае сваю віну і абяцае кампэнсаваць страты Ўпраўленьню справамі прэзыдэнта і маральную шкоду сыну загінулага.


Па папярэдніх зьвестках, Камілаў перавысіў хуткасьць, ня справіўся з кіраваньнем і выехаў на сустрэчную паласу. Экспэртыза паказала, што ён быў у той момант цьвярозым. Пасьля аварыі ён трапіў у рэанімацыю, пэўны час праляжаў у мэдыкамэнтознай коме. Цяпер супраць яго заведзеная крымінальная справа за парушэньне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула сьмерць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG