Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У анэксаваным Расеяй Крыме зарэзалі беларуса

абноўлена

Увечары 4 верасьня ў Фэадосіі невядомы зьдзейсьніў напад з нажом на трох мужчынаў, параніў дваіх і забіў аднаго, перадае «Крым-Информ» заяву расейскага Сьледчага камітэту па Крыме.

Ахвярамі нападніка сталі тры мужчыны 1960 году нараджэньня, адзін мясцовы і два грамадзяніна Беларусі. Мясцовы жыхар і адзін зь беларусаў атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці, другі беларус памёр. Нападнік уцёк зь месца злачынства.

На гэты момант сьледчыя высьвятляюць абставіны здарэньня.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык сказаў карэспандэнту Свабоды, што ня мае такой інфармацыі і займаецца падобнымі выпадкамі, калі зьвяртаюцца сваякі пацярпелых. А пацярпелым беларусам у Крыме ён параіў зьвяртацца ў праваахоўныя органы па месцы здарэньня.

МЗС Беларусі ня мае прадстаўніцтва ў Крыме – тэрыторыі Ўкраіны, акупаванай Расеяй з 2014 года. Найбліжэйшае прадстаўніцтва – Генконсульства ў Адэсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG