Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 верасьня: падвядзеньне вынікаў выступу беларусаў у Рыё, БАЖ прэзэнтуе маніторынг асьвятленьня выбараў


Бронзавая мэдалістка алімпіяды ў Рыё Аляксандра Герасіменя
Бронзавая мэдалістка алімпіяды ў Рыё Аляксандра Герасіменя

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Беларусь. Другі дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Менск. Чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Украіне. Месца правядзеньня -«Прэзыдэнт-Гатэль» (вул. Кірава, 18).

Менск. Сумеснае пасяджэньне калегіі Мінспорту i HAK Беларусі, на якім будуць падведзеныя выніку выступу беларускіх спартоўцаў на XXXI летніх Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра. Месца правядзеньня — Штаб-кватэра HAK (вул. Радужная, 27/2). Пачатак а 10:00

Менск. Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіць вынікі трэцяга этапу маніторынгу асьвятленьня Парлямэнцкіх выбараў у дзяржаўных і недзяржаўных СМІ Беларусі. Месца правядзеньня — Офіс ГА «БАЖ» (вул. Камсамольская, 7-32). Пачатак у 11:00

Менск. Форум «Свабоду палітвязьням!». Месца правядзеньня — прафсаюз РЭП (вул. Кульман, 4). Пачатак а 18:00

Менск, па 30 верасьня. Адкрыцьцё выставы народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага і Натальлі Паплаўскай «Вехі творчасьці». Месца правядзеньня — Нацыянальны мастацкі музэй (вул. Леніна, 20). Пачатак а 17:00

Менск, па 11 верасьня. Тыдзень беларускай кухні ва ўстановах грамадзкага харчаваньня.

У гісторыі:

1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у часе Інфлянцкай вайны.

1667 — беларускі асьветнік Сімяон Полацкі быў афіцыйна абвешчаны настаўнікам 13-гадовага расейскага царэвіча Аляксея.

1764 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1776 — ЗПІА ўпершыню ў сьвеце выкарысталі падводную лодку ў ваенных мэтах.

1812 — адбылася Барадзінская бітва ў часе вайны паміж Расеяй і Францыяй.

У гэты дзень нарадзіліся:

1714 — Міхал Карыцкі, вялікалітоўскі паэт-лацініст эпохі Асьветніцтва, манах-езуіт, пэдагог, доктар філязофіі.

1832 — Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве.

1885 — Палута Бадунова, беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі.

1919 — Алесь Асіпенка, беларускі пісьменьнік, сцэнарыст, заслужаны работнік культуры БССР (1979).

1935 — Станіслаў Астапчык, беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізыкі мэталаў.

1939 — Уладзімер Халіп, беларускі і савецкі сцэнарыст, літаратар.

1959 — Віктар Ганчар, беларускі палітык, зьніклы бязь вестак у 1999 годзе.

У гэты дзень памерлі:

1978 — ад рук агента Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Баўгарыі Франчэска Гуліна ў Лёндане загінуў баўгарскі пісьменьнік-дысыдэнт Георгі Маркаў. Яго ўкалолі атручаным парасонам.

2011 — адбылася катастрофа самалёта Як-42 пад Яраслаўлем, падчас якой загінула хакейная каманда «Лякаматыў», у складзе якой былі беларусы Руслан Салей і Сяргей Астапчук.

ЦЫТАТА

3 глупствам на пару, пыха зайздрасьць плодзіць: Скарбу чужому тым нямала шкодзіць. Сэрца атрута, зайздрасьць родзіць шчасьцю Сваркі ды войны, разлады й напасьці.

Сімяон Полацкі, зь верша «Зьменлівасьць усіх спраў чалавечых»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG