Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы падтрымліваюць крымскага журналіста Мікалая Сэмэну


Мікалай Сэмэна
Мікалай Сэмэна

Міжнародныя арганізацыі па абароне свабоды слова актывізавалі намаганьні ў падтрымцы Мікалая Сэмэны, крымскага журналіста і аднаго з аўтараў Радыё Свабода.

Яны заклікаюць расейскія ўлады дазволіць яму пакінуць Крым, каб атрымаць мэдычную дапамогу. У супольнай заяве Міжнародная фэдэрацыя журналістаў і Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў папярэдзілі, што Сэмэна пакутуе ад сардэчных праблем і яму патрабуецца тэрміновае лекаваньне.

Мікалай Сэмэна, які піша для сайту Крым.Рэаліі Радыё Радыё Свабода, быў абвінавачаны ў закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласьці Расеі. Гэта адбылося пасьля таго, як ён напісаў артыкул, дзе выказвае меркаваньне, што Крым, захоплены Масквой у 2014 годзе, павінен быць вернуты Ўкраіне.

Цяпер журналіст утрымліваецца пад хатнім арыштам у Сімферопалі. На мінулым тыдні Нацыянальны саюз журналістаў Украіны, Незалежны мэдыя-прафсаюз Украіны і намесьнік міністра інфармацыі Ўкраіны Эмін Джэпар асудзілі крымінальны перасьлед Сэмэны і запатрабавалі, каб яму было дазволена атрымаць мэдычную дапамогу ў Кіеве. «Улады ў Крыме павінны неадкладна адмовіцца ад абвінавачаньня супраць Мікалая Сэмэны і даць яму магчымасьць атрымаць неабходную мэдычную дапамогу», — заявіў прэзыдэнт Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Томас Кент.

У сувязі з тым, што блякаваньне сайту Крым.Рэаліі ў Крыме не спыняецца, Томас Кент дадаў, што «справа супраць Мікалая Сэмэны ёсьць часткай узгодненых намаганьняў расейскіх і крымскіх уладаў, якія падтрымліваюцца Расеяй, з мэтай перашкодзіць журналісцкай місіі нашай радыёстанцыі і абмежаваць доступ да незалежнай прэсы для жыхароў Крыму».

Сайт, матэрыялы якога выходзяць на крымскататарскай, украінскай і расейскай мовах, блякуецца большасьцю інтэрнэт-правайдэраў у Крыме, у адпаведнасьці з указам ад 1 жніўня аб барацьбе з экстрэмізмам і тэрарызмам паводле ўказаньня Крымскай пракуратуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG