Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генштаб Украіны: у Данбасе 6 тысяч расейскіх вайскоўцаў


Ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны, паводле дадзеных на жнівень, прымаюць удзел шэсьць тысяч расейскіх кадравых вайскоўцаў і ня менш за 35 тысяч сэпаратыстаў, якія падпарадкоўваюцца Расеі.

Пра гэта ў панядзелак паведаміла прэс-служба віцэ-прэм’ера ў пытаньнях эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Ўкраіны са спасылкай на Генштаб.

Паводле зьвестак ведамства, расейскія вайскоўцы трапляюць у Данбас на аснове ратацыі і прыбываюць з разьмяшчэньня сваіх частак невялікімі групамі, са зброяй і тэхнікай. Згодна з інфаграфікай, прыведзенай у прэс-рэлізе, у канфлікце ўдзельнічаюць вайскоўцы з частак у Ніжагародзкай, Ленінградзкай і Кемераўскай абласьцей, а таксама з Адыгеі.

Раней група Bellingcat апублікавала расьсьледаваньне, у якім прыйшла да высновы, што тысячы расейскіх вайскоўцаў, якія ўзялі ўдзел ва ўзброеным канфлікце ў Данбасе, атрымалі за гэта дзяржаўныя ўзнагароды.

XS
SM
MD
LG