Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: наша стратэгічная мэта — уступленьне ў НАТО ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што стратэгічнай мэтай краіны застаецца ўступленьне ў НАТО.

«Мы выйшлі на беспрэцэдэнтны і як ніколі цесны ўзровень супрацоўніцтва з краінамі-членамі Альянсу, які будзем павышаць, пашыраць, паглыбляць, — да поўнага дасягненьня крытэрыяў членства. Нашай стратэгічнай мэтай застаецца ўступленьне ў НАТО. Я хачу настойваць — гэта шлях для нас непахісны, як Палярная зорка на зорным небе», — заявіў прэзыдэнт, выступаючы са штогадовым пасланьнем да Вярхоўнай Рады 6 верасьня.

Прэзыдэнт Украіны дадаў, што за 2,5 года колькасьць прыхільнікаў уваходжаньня ў НАТО ва Ўкраіне значна ўзрасла і ўжо істотна перавышае колькасьць праціўнікаў. «Але ў гэтым пытаньні ўсё яшчэ назіраюцца істотныя адрозьненьні паміж рознымі макрарэгіёнамі. Варта разумець, што ў Альянсе таксама няма кансэнсусу адносна ўдзелу Ўкраіны. Так, фармальна дзьверы адчыненыя, пачынаючы ад бухарэсцкага саміту 2008 году, але гэтыя дзьверы сэнсарныя і могуць зачыніцца пры занадта рэзкім набліжэньні», — сказаў прэзыдэнт.

У сьнежня 2014 году Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала прэзыдэнцкі законапраект аб адмове Ўкраіны ад пазаблёкавага статусу.

У НАТО адзначаюць, што пазыцыя саюзу застаецца нязьменнай: Украіна мае права на ўступленьне, калі Кіеў выкажа жаданьне ўступаць і выканае неабходныя ўмовы. Затое Расея патрабуе «гарантый неўступленьня Ўкраіны ў НАТО».

Апублікаванае ў ліпені 2016 году апытаньне, праведзенае фондам «Дэмакратычныя ініцыятывы імя Ілька Кучарыева» і сацыялягічнай службай Цэнтру Разумкова паказала, што на рэфэрэндуме па ўступленьні Ўкраіны ў НАТО далучэньне падтрымалі б 77,7% апытаных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG