Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле за суткі адбыліся чатыры выбухі. Дзясяткі загінулых


Аўганскія супрацоўнікі службы бясьпекі на месцы выбухаў каля Міністэрства абароны ў Кабуле, 5 верасьня 2016 году
Аўганскія супрацоўнікі службы бясьпекі на месцы выбухаў каля Міністэрства абароны ў Кабуле, 5 верасьня 2016 году

У Кабуле адбыўся чацьвёрты за суткі выбух. Інфармацыя пра ахвяраў і пацярпелых удакладняецца.

У цэнтры сталіцы Аўганістану працягваюцца сутыкненьні паміж паліцыяй і баевікамі, якія атакавалі офіс адной зь міжнародных дабрачынных арганізацыяў. У выніку нападу адзін чалавек быў забіты, шасьцёра параненыя, паведамляе AFP.

Учора ў Кабуле адбыліся тры выбухі, у тым ліку два зь іх — каля будынку Міністэрства абароны. Паводле паведамленьняў мясцовых СМІ, першая бомба была прыведзеная ў дзеяньне дыстанцыйна, другую прыладу падарваў сьмяротнік. У выніку загінулі 24 чалавекі, раненьні атрымаў 91 чалавек. Сярод загінулых былі генэрал і два высокапастаўленыя афіцэры паліцыі, перадае BBC. Празь некалькі гадзінаў у цэнтры гораду адбыўся трэці выбух, за якім рушыла ўсьлед перастрэлка.

Адказнасьць за выбухі ўзяў радыкальны ісламскі рух «Талібан», які раней неаднаразова зьдзяйсьняў напады ў Кабуле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG