Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле адбыўся трэці тэракт за дзень


Атака сьмяротніка адбылася блізу міністэрства абароны Аўганістану. Дзясяткі чалавек параненыя. Гэта ўжо трэці тэракт у Кабуле на працягу аднаго дня.

У Кабуле ўвечары 5 верасьня прагрымеў магутны выбух. Паводле папярэдніх зьвестак, надзвычайнае здарэньне адбылося ў дзелавым квартале на паўночным захадзе сталіцы, перадае dpa.

Атака адбылася блізу міністэрства абароны краіны. За нападам стаяў сьмяротнік. Дзесяткі чалавек параненыя, у тым ліку і супрацоўнікі службы бясьпекі.

Інфармацыя аб колькасьці ахвяр і параненых удакладняецца.

На працягу панядзелка ў аўганскай сталіцы ўжо адбыліся два тэракты. У выніку загінулі 24 чалавекі, паранена 91.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG