Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы Абамы і Пуціна не прынесьлі адчувальных вынікаў


На саміце былі магчымасьці і для двухбаковых кантактаў. На здымку: Ангела Меркель і Барак Абама 5 верасьня 2016.
На саміце былі магчымасьці і для двухбаковых кантактаў. На здымку: Ангела Меркель і Барак Абама 5 верасьня 2016.

У кітайскім Ханчжоў завяршыўся саміт «Вялікай дваццаткі».

Яшчэ да адкрыцьця сустрэчы лідэраў вядучых эканамічных дзяржаў сьвету старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьцілі аб ратыфікацыі Парыскага пагадненьня па клімаце. На Кітай і ЗША — два буйнейшыя эмітэнты парніковых газаў — прыпадае каля 40 працэнтаў сусьветных выкідаў. Парыскае пагадненьне прадугледжвае абавязаньне дзяржаў па зьніжэньні эмісіі парніковых газаў. Парыскае пагадненьне ўступіць у сілу пасьля яго ўхваленьня як мінімум 55 краінамі, адказнымі за 55 працэнтаў сусьветных выкідаў.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і Барак Абама ў панядзелак абмеркавалі шляхі ўрэгуляваньня канфліктаў у Сырыі і на ўсходзе Ўкраіны. Сустрэча двух прэзыдэнтаў працягвалася каля паўтары гадзіны, але не прынесла адчувальных вынікаў. Кансультацыі па Сырыі правялі таксама кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры. Іх перамовы таксама завяршыліся безвынікова.

Пуцін сустрэўся з Франсуа Аляндам, пасьля чаго францускі прэзыдэнт абвясьціў аб правядзеньні ў кастрычніку ў Парыжы сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі» для абмеркаваньня выкананьня менскіх пагадненьняў аб урэгуляваньні канфлікту ў Данбасе.

У выніковым камюніке саміту краіны «дваццаткі» паабяцалі ратыфікаваць сёлета пагадненьне аб спрашчэньні працэдур міжнароднага гандлю, падтрымалі рэформу квот Сусьветнага банку і ўключэньне юаня ў лік рэзэрвовых валют Міжнароднага валютнага фонду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG