Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на «ўсходнеэўрапейскім Давосе»: ад кармоў і вышыванак да стартапаў


У мястэчку Крыніца на поўдні Польшчы пачынаецца Эканамічны форум, які называюць «усходнеэўрапейскім Давосам».

За чвэрць стагодзьдзя сустрэча ў Крыніцы стала плятформай для перамоваў паміж кіраўнікамі дзяржаваў, чыноўнікамі, бізнэсоўцамі, эканамістамі і інтэлектуаламі.

Сёлета ў форуме прымае ўдзел больш 3000 гасьцей з Эўропы, Цэнтральнай Азіі і ЗША. Сустрэча праходзіць пад назвай «Эўропа перад абліччам выклікаў — абʼяднаныя ці падзеленыя?»

Афіцыйны Менск, як і летась, выслаў у Крыніцу намесьніка міністра эканомікі Аляксандра Ярашэнку. Апрача яго, у форуме будзе ўдзельнічаць яшчэ амаль пяцьдзесят прадстаўнікоў бізнэсу, навукі і грамадзянскай супольнасьці.

Беларускія прадпрыемствы прадстаўленыя ад вытворцаў кармоў з Хоцімска, экалягічных прадуктаў зь Віцебшчыны, нафта-хімічнай прамысловасьці да прадстаўнікоў кансалтынгавых кампаній, будаўнічай галіны, прыватных прадпрымальнікаў. Сярод удзельнікаў форуму — кампанія belkrama.by, якая рэклямуецца, як распаўсюднік прадуктаў і аксэсуараў у нацыянальным беларускім стылі.

Бізнэс-колы Беларусі ў Крыніцы прадставяць адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху краіны Ўладзімер Карагін, дырэктарка кансалтынгавай кампаніі «Сацыяльныя тэхналёгіі бізнэсу» Галіна Мацюшэнка і заснавальнік кампаніі «Startup Technologies» Аляксей Шаблоўскі, які стварыў першы ў Беларусі цэнтар для падтрымкі прадпрымальнікаў і ўдзельнічаў у распрацоўцы многіх стартапаў.

У Эканамічным форуме ў Крыніцы возьмуць таксама ўдзел аналітык Арсень Сівіцкі, журналіст Анджэй Пачобут, сябры арганізацый польскай меншасьці ў Беларусі й чальцы ініцыятывы Global Belarusian Leaders.

Эканамічны форум у Крыніцы завершыцца 8 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG