Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 верасьня: першы дзень датэрміновага галасаваньня, адкрыцьцё сэзону ў Купалаўскім тэатры


Купалаўскі тэатар
Купалаўскі тэатар

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Беларусь. Першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Менск. Круглы стол «Як захаваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі». Месца правядзеньня — Прэс-цэнтар «Кар» (вул. Хмяльніцкага, 7) Пачатак а 14:00

Менск. Купалаўскі тэатар адкрывае 97-мы сэзон. На Галоўнай сцэне спэктакль «Паўлінка». Месца правядзеньня — Купалаўскі тэатар (вул. Энгельса, 7). Пачатак а 19:00.

Менск. Прэсавая канфэрэнцыя з нагоды адкрыцьця юбілейнага 25-га тэатральнага сэзону ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Месца правядзеньня — вул. Крапоткіна, 44) Пачатак а 14:00

Менск. Адкрыцьцё выставы сучаснага польскага мастацтва «Нічога такога, гэта проста мастацтва». Месца правядзеньня — Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 19:00.

Менск. Прэзэнтацыя арт-праекту «Зачараваная» фотамастачкі Ірэны Гудзіеўскай і агенцтва мадэляў «Студыя Тамара». Месца правядзеньня — МЗС (вул. Леніна, 19). Пачатак у 15:30.

Менск, па 11 верасьня. Тыдзень беларускай кухні ва ўстановах грамадзкага харчаваньня.

У гісторыі:

1492 ― Хрыстафор Калюмб пачаў з Канарскіх выспаў сваю першую экспэдыцыю.

1790 ― Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць зямель Рэчы Паспалітай.

1921 — заснавана таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі.

1933 ― абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласава. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «Кіпцюроў ГПУ» у Заходнюю Беларусь. Браніслаў Тарашкевіч з гарадзенскай вязьніцы перадаецца ў СССР.

1941 ― нацысцкія ўлады запатрабавалі ад усіх нямецкіх габрэяў старэйшых за 6 гадоў насіць на грудзёх шасьціканцовую зорку Давіда.

1952 ― У Жэнэве падпісаная Сусьветная канвэнцыя аб аўтарскім праве.

1954 — у Менску адкрыты Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі (з 1992 г. — Беларускі аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт).

1991 — на паседжаньні Дзяржаўнага савету СССР пад старшынствам Гарбачова прызнаецца незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі.

1991 ― Чачня абвясьціла незалежнасьць.

1997 ― у Менску адбыўся ўстаноўчы Сойм «Маладога Фронту».

2000 ― у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку распачаўся найвялікшы ў гісторыі саміт з удзелам 150 кіраўнікоў дзяржаваў і іншых высокапастаўленых асобаў. Актывісты беларускай дыяспары пікетавалі штаб-кватэру ААН з бел-чырвона-белымі сьцягамі і лёзунгамі супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1751 — беларускі і габрэйскі філёзаф Саламон Майман

1792 ― Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар

1903 ― Мікола Дварэцкі, беларускі дзяяч Хрысьціянскай дэмакратыі, паэт

1907 — беларускі актор і рэжысэр Леанід Рахленка

1957 — беларускі тэатральны рэжысэр Мікалай Пінігін

1986 ― Іна Жукава, беларуская гімнастка

У гэты дзень памерлі

1656 ― Піліп Абуховіч, вайсковы і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэмуарыст

1907 ― Сюлі-Прудом, францускі паэт, першы Нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры

1921 ― Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры

1954 ― Уладзімер Марзон, беларускі хірург

1998 ― Акіра Курасава, японскі рэжысэр

2007 ― Лучана Павароці, італьянскі сьпявак-тэнар

ЦЫТАТА

«Бронюсь, куды ты ідзеш?»

Фраза, якую Францішак Аляхновіч сказаў Браніславу Тарашкевічу падчас абмену на савецка-польскай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG