Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятая частка прадпрыемстваў дзяржсэктару стратная


Згодна зь бюлетэнем Белстату «Асноўныя паказьнікі дзейнасьці арганізацыяў дзяржаўнага сэктару за студзень-чэрвень 2016 году», 21,5% арганізацыяў дзяржаўнай уласнасьці і з доляй дзяржаўнай уласнасьці нясуць страты.

Найменшая доля стратных прадпрыемстваў — у Гомельскай вобласьці (13% ад усяго дзяржсэктару ў вобласьці), а найбольшая — у Віцебскай (31%).

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасьць па дзяржсэктары Беларусі — 48 186 млрд недэнамінаваных рублёў, а дэбіторская — 54 396,5 млрд. Пратэрмінаваная запазычанасьць па крэдытах і пазыках — 17 428,7 млрд.

Найбольшыя страты прыносяць прадпрыемствы сувязі і інфарматызацыі, вытворчасьць гумовых і плястмасавых вырабаў, вырабаў з дрэва і паперы і паліграфічная дзейнасьць, вытворчасьць транспартных сродкаў, машын і абсталяваньня, вытворчасьць гатовых мэталёвых вырабаў. Стратнымі выявіліся 50% прадпрыемстваў па вытворчасьці прадуктаў нафтаперапрацоўкі і коксу.

Фінансавае аздараўленьне прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі заяўленае ў праграме на «пятую пяцігодку». Але падобна, што ў бюджэце на 2017 год на мадэрнізацыю прадпрыемстваў выдаткуюць няшмат. Мадэрнізацыя прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі — доўгая гісторыя, якая цягнецца ўжо амаль 10 год.

XS
SM
MD
LG