Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін ня вырашыў, ці будзе ўдзельнічаць у выбарах у 2018 годзе


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пакуль ня вырашыў, ці будзе ён удзельнічаць у выбарах 2018 году. Ён таксама заявіў, што будучы кіраўнік дзяржавы павінен быць маладым, «але сталым» чалавекам.

У інтэрвію выданьню Bloomberg Пуцін таксама адзначыў, што мае намер дачакацца вынікаў парлямэнцкіх выбараў, перш чым прымаць якія-небудзь рашэньні.

Паводле закону Ўладзімір Пуцін можа ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расіі ў 2018 годзе. Цяпер яму 63 гады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG