Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Пуцін правялі перамовы на саміце ў Кітаі


Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі ў кулюарах саміту «Вялікай дваццаткі» ў Кітаі
Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі ў кулюарах саміту «Вялікай дваццаткі» ў Кітаі

У Кітаі падчас саміту краін «Вялікай дваццаткі» адбылася закрытая сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Барака Абамы і Ўладзіміра Пуціна.

Як паведаміў прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў, абмяркоўваліся сытуацыя ў Сырыі і ва Ўкраіне. Паводле яго, сустрэча працягвалася даўжэй, чым плянавалася, прайшла «добра» і супольная работа будзе працягнутая.

У перамовах таксама ўдзельнічалі дзяржсакратар ЗША Джон Керы, кіраўнік расейскага міністэрства замежных справаў Сяргей Лаўроў і памочнік прэзыдэнта Юры Ўшакоў.

Раней у панядзелак Керы і Лаўроў ня здолелі ўзгадніць каардынацыю дзеяньняў ЗША і Расеі ў Сырыі з-за сур’ёзных разыходжаньняў.

Грамадзянская вайна ў Сырыі доўжыцца з 2011 году. Злучаныя Штаты і Расея спрабуюць дамовіцца аб супольным урэгуляваньні канфлікту і барацьбе з ісламістамі ў рэгіёне. ЗША неаднаразова абвінавачвалі Расію ў авіяўдарах па сілах памяркоўнай апазыцыі, якіх Вашынгтон падтрымлівае.

Гэта першая асабістая сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі сёлета. Папярэдняя іх сустрэча адбылася ў лістападзе 2015 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG