Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожная пара мае свае прыкметы. Ёсьць устойлівыя прыкметы зьмены адной пары на другую: зьмены зімы на вясну, вясны на лета... Прычым у кожнага тыя прыкметы могуць быць асаблівыя, характэрныя толькі яму. Напрыклад мой тата заўсёды казаў, што лету канец — на Ільлю, калі дзецям забаранялі купацца. У майго сябра канец лета зьвязваўся з камбайнамі на полі.

У мяне ёсьць тры прыкметы прыходу восені. Па-першае: мае сябры па fb перасталі посьціць здымкі з цудоўных месцаў адпачынку. Па-другое: за апошні тыдзень у нашым катэджным пасёлку шматлікія суседзі траву касілі толькі двойчы. І па-трэцяе: дарожныя службы наносяць новую разьметку і пешаходную зэбру ля школы.

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG