Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове адкрылі Дом кнігі і бібліятэку імя Караткевіча, але помнік пісьменьніку не паставілі


Трыюмфальная арка Дня пісьменства

Трыюмфальная арка Дня пісьменства

Дзень беларускага пісьменства, які ладзіўся 4 верасьня ў Рагачове, — трэці па ліку на Гомельшчыне. Да гэтага ён праходзіў у Тураве і Хойніках.

Паводле маштабу Дзень пісьменства ў Рагачове быў больш масавы й размашысты, чым папярэднія.

На галоўнай сцэне ў тэатралізаванай пастаноўцы «Беларусь — спрадвечная песьня» згадвалі першадрукара Францішка Скарыну, беларускіх творцаў розных гадоў, гучалі песьні ў выкананьні самадзейных калектываў, дарослых і дзіцячых, і асобных народных артыстаў.

З галоўнай сцэны былі абвешчаныя сем ляўрэатаў другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У прыватнасьці, у намінацыі «Найлепшы твор прозы» перамог аўтар зборніка гістарычных аповесьцяў «Цяпло колішніх вогнішчаў» Алесь Марціновіч. Найлепшым паэтычным творам прызнаны зборнік вершаў «Птушка вечнасьці — душа» Мар’яна Дуксы. Сяргей Далідовіч уганараваны прэміяй за шэраг дзіцячых кніг у намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва». Былі прэміі і за публіцыстыку, драматургію, літаратуразнаўства і найлепшы дэбютны твор.

Уладзімер Караткевіч — ад майстрыхі саломапляценьня Настасьсі Лапуновай

Уладзімер Караткевіч — ад майстрыхі саломапляценьня Настасьсі Лапуновай

Альтэрнатыва Дажынкам

«Вуліцы заасфальтавалі. Сквэры прыбралі. Дамы пафарбавалі. Камунікацыі падлаталі», — вось пра што найперш згадваюць рагачоўцы, даючы адказ на пытаньне пра ўражаньні ад Дня пісьменства.

Ірына Купцэвіч

Ірына Купцэвіч

«Калі лічыць гэта сьвятам звычайных беларускіх „Дажынак“, то яно праходзіць на даволі добрым узроўні. Прыемна нават, што кавярні ды гандлёвыя шапікі названыя па-беларуску, напрыклад, „Тарас на Парнасе“. Але ж гэта сьвята беларускага пісьменства! Пасьля яго ў нас застанецца толькі Дом кнігі з раённай бібліятэкай, якой нададзена імя Ўладзімера Караткевіча», — кажа актывістка Ірына Купцэвіч.

Чытальная заля бібліятэкі імя Ўладзімера Караткевіча

Чытальная заля бібліятэкі імя Ўладзімера Караткевіча

У кнігарні «Першацьвет»

У кнігарні «Першацьвет»

У новым Доме кнігі разьмясьціліся цэнтральная раённая і дзіцячая бібліятэкі, сучасная канфэрэнц-заля, а таксама кнігарня «Першацьвет».

Чырвоная стужка перад «Домам кнігі»

Чырвоная стужка перад «Домам кнігі»

Адкрывалі Дом кнігі віцэ-прэм’ер Натальля Качанава, старшыня Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімер Дворнік, міністры інфармацыі й культуры ды іншыя чыноўнікі. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перад урачыстым адкрыцьцём Дома кнігі зазначыў, што гэта працяг лепшых традыцыяў нашай даўніны:

«Ня ўсе ведаюць, што першыя публічныя бібліятэкі адчыняліся менавіта пры кнігарнях. Каб была магчымасьць пазнаёміцца з кнігай, пачытаць — каб кожны атрымаў тут сваё. Хтосьці шукае веды, хтосьці цікавосткі, а іншы шукае грошы, каб усё гэта разьвіваць і падтрымліваць. Спадзяюся, што мая рагачоўская каляжанка ніколі ня будзе скардзіцца, ніколі ня будзе мець праблемаў з папаўненьнем сваіх фондаў».

Паводле выступоўцы, да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня Беларусь будзе мець усе ўзноўленыя кнігі нашага першадрукара Францішка Скарыны. Праект падтрыманы дзяржаваю. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі падараваў рагачоўскай раённай бібліятэцы ўжо адноўленыя выданьні беларускага першадрукара.

Падборку кніг уручыў рагачоўскай бібліятэцы і кіраўнік праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, які пры гэтым прамаўляў па-расейску. Старшыню альтэрнатыўнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыса Пятровіча на сьвята не запрашалі.

Помнік Караткевічу не паставілі

«Разам з рагачоўцамі, — апавядае гамяльчук Алесь Мірошнік, чыя жонка паходзіць з Рагачову, — мы прапаноўвалі мясцовым уладам зрабіць да сьвята такую гістарычна-літаратурную сьцяжыну. Ад Замкавай гары праз цэнтральную частку, паўз былы тэатар „Мадэрн“, Вазьнясенскую царкву, касьцёл Антонія Падуанскага, сэмінарыю, дзе вучылася багата беларускіх пісьменьнікаў. І скончылася б гэтая сьцежка домам-музэем Уладзімера Караткевіча. На гэтым шляху варта было ўсталяваць пазнакі, напрыклад, сіцілайты — такія рэклямныя канструкцыі. Бо далёка ня ўсе рагачоўцы ведаюць, лёсы якіх творцаў зьвязаныя былі з Рагачовам, ня кажучы ўжо пра прыежджы люд».

Ідэю не падтрымалі. Як і не ўвасобленая была й прапанова па стварэньні помніка Ўладзімеру Караткевічу альбо рагачоўцу Гервасію Выліваху, літаратурнаму пэрсанажу з «Ладзьдзі роспачы».

Друкарскі двор

Друкарскі двор

Са шматлікіх стэндаў і павільёнаў, якія былі разгорнутыя ў цэнтры Рагачову, найбольшую цікаваць на сьвяце выклікаў «Друкарскі двор ХVI стагодзьдзя», арганізаваны Ўладзімерам Ліхадзедавым.

Ліхадзедаў (зьлева) з памочнікам

Ліхадзедаў (зьлева) з памочнікам

Уладзімер родам з Полацку, жыве ў Менску, марыць заснаваць музэй пісьменства і кнігадруку ў Вілейцы.

«У Вілейцы таму, што з гэтых мясьцінаў, як сьцьвярджаюць некаторыя дасьледчыкі, паходзіў друкар Іван Фёдараў. У Рагачоў я прывёз друкарскі станок, унікальнае рэканструяванае абсталяваньне, на якім можна надрукаваць „Біблію“, як гэта рабіў Скарына. Людзі па тры гадзіны стаяць у чарзе, каб адчуць сябе першадрукарамі. Без дапамогі дзяржавы, мэцэнатаў, канешне, дзейную друкарню не адужаць. Мы маглі б нават паказаць спосаб вырабу паперы зь лёну».

Барыс Цітовіч

Барыс Цітовіч

Побач з Уладзімерам вучыў друкаваць афорты майстра станковай і кніжнай графікі, народны мастак Беларусі Барыс Цітовіч, які стала жыве на Вілейшчыне.

Кніжны павільён

Кніжны павільён

Чэкіст з матросам пры ўваходзе на «Газэтны бульвар»

Чэкіст з матросам пры ўваходзе на «Газэтны бульвар»

Зь вершамі Пімена Панчанкі

Зь вершамі Пімена Панчанкі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG