Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рагачове абвешчаныя ляўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі, адкрыўся Дом кнігі імя Караткевіча


Вуліца Караткевіча ў Рагачове

Вуліца Караткевіча ў Рагачове

У цэнтры Рагачова, дзе сёньня праходзіць Дзень беларускага пісьменства, урачыста адкрыўся Дом кнігі імя Ўладзімера Караткевіча.

Як паведамляе БелаПАН, ён стаў першай такой установай у Гомельскай вобласьці. У Доме кнігі разьмяшчаюцца цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая бібліятэка, сучасная канфэрэнц-заля, а таксама кнігарня «Першацьвет».

У рамках Дня беларускага пісьменства былі таксама абвешчаныя сямёра ляўрэатаў другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

У намінацыі «Найлепшы твор прозы» перамог аўтар зборніка гістарычных аповесьцяў «Цяпло колішніх вогнішчаў» Алесь Марціновіч.

Мар’ян Дукса са зборнікам вершаў «Птушка вечнасьці — душа» стаў аўтарам найлепшага паэтычнага твора.

У намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва» перамог Сяргей Далідовіч за шэраг дзіцячых кніг.

Найлепшым драматургічным творам названая п’еса Ягора Конева «Злачынства і пакараньне на берагах Сьвіслачы».

Найлепшым публіцыстычным творам стала кніга Мікалая Барысенкі «Рэха вайны ва Ўсходняй Беларусі».

Кнігу Тацяны Мацюхінай «Беларускі імпрэсіянізм» назвалі найлепшым творам у галіне літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства.

Урэшце, найлепшым дэбютным творам названыя чатыры тамы дзіцячай літаратуры «Таямніца кватэры № 8» аўтарства празаіка Сяргея Клімковіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG