Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Туск: магчымасьці ЭЗ прымаць уцекачоў падышлі да сваёй мяжы


Старшыня Эўразьвязу Дональд Туск

Старшыня Эўразьвязу Дональд Туск

Старшыня Эўразьвязу Дональд Туск у нядзелю на саміце «Вялікай дваццаткі» заклікаў міжнародную супольнасьць дапамагчы Эўропе вырашыць міграцыйны крызіс. Паводле яго, магчымасці Эўразьвязу прымаць новых уцекачоў наблізіліся да сваёй мяжы.

Туск адзначыў, што гаворка ідзе ня толькі пра ўцекачоў з Сырыі: колькасць перамешчаных асобаў і ўцекачоў па ўсім сьвеце перавышае 60 мільёнаў. Старшыня Эўразьвязу заклікаў краіны-ўдзельніцы саміту ліквідаваць прычыны, якія вымушаюць людзей пакідаць сваю краіну. Паводле яго, Кітай, ЗША і Расея павінны павялічыць гуманітарную і эканамічную дапамогу Сырыі, паколькі гэтыя тры дзяржавы амаль не прымаюць сырыйскіх уцекачоў.

У 2015 годзе ў Эўропе папрасілі прытулку больш за мільён выхадцаў з краін Блізкага і Сярэдняга Ўсходу і Афрыкі.

XS
SM
MD
LG