Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі абвясьціў маці Тэрэзу сьвятой


Фатаздымак зроблены 3 лютага 1986 году. Маці Тэрэза і папа Ян Павал II вітаюць прыхажан у Калькуце. Пантыфік наведаў дом, дзе яго сутсрэла Маці Тэрэзы, падчас свайго 10-дзённага дзяржаўнага візыту ў Індыю.

Фатаздымак зроблены 3 лютага 1986 году. Маці Тэрэза і папа Ян Павал II вітаюць прыхажан у Калькуце. Пантыфік наведаў дом, дзе яго сутсрэла Маці Тэрэзы, падчас свайго 10-дзённага дзяржаўнага візыту ў Індыю.

Тысячы паломнікаў на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане віталі рашэньне папы Рымскага Францішка, які абвясьціў сьвятой Рымска-каталіцкай царквы маці Тэрэзу. Кананізацыя адбылася амаль праз два дзясяткі гадоў пасьля яе сьмерці.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Пра тое, што Ватыкан зьбіраецца кананізаваць маці Тэрэзу, было абвешчана летась у сьнежні. Тады папа рымскі прызнаў другі цуд, зьдзейсьнены ёю. Ім стала вылячэньне бразыльца з множнымі пухлінамі галаўнога мозгу, якое адбылося пасьля яго малітваў маці Тэрэзе.

Першы цуд, зьвязаны з імем гэтай жанчынай, Ватыкан зафіксаваў у 2003-м: тады 30-гадовая жыхарка Калькуты паведаміла, што яна выгаілася ад пухліны страўніка, памаліўшыся маці Тэрэзе.

Як адзначае агенцтва, працэс прылічэньня маці Тэрэзы да ліку сьвятых пачаў яшчэ Ян Павал II. Звычайна такая працэдура ініцыюецца не раней, чым праз 5 гадоў пасьля сьмерці чалавека, аднак у дадзеным выпадку падрыхтоўка пачалася ўжо праз два гады, як яна сышла ў іншы сьвет.

Маці Тэрэза этнічная альбанка, нарадзілася ў 1910 годзе ў македонскім горадзе Скопʼе. Стала вядомая найперш сваёй дабрачыннай місіяй у індыйскай Калькуце. У 1979-м была ўганараваная Нобэлеўскай прэміі міру. Памерла ў 1997 годзе.

XS
SM
MD
LG