Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня вырашыцца, ці паедуць беларускія хакеісты на зімовую Алімпіяду-2018


4 верасьня ў лядовым комплексе «Менск-Арэна» хакейная зборная Беларусі правядзе заключны паядынак алімпійскай кваліфікацыі. У супрацьстаяньні з камандай Славеніі вырашыцца, ці паедуць выхаванцы канадзкага трэнэра Дэйва Льюіса на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году ў Паўднёвую Карэю.

Падчас папярэдняй адборачнай кампаніі да Сочы-2014 яны сваім шанцам не скарысталіся, а перайшлі дарогу беларусам якраз сёньняшнія супэрнікі, славенцы.

Перад гульнёй каманды маюць роўную колькасьць ачкоў у групе D. 1 верасьня беларусы ў стартавым матчы перагулялі зборную Даніі (5:2), а на наступны дзень атрымалі валявую перамогу над палякамі 5:3, саступаючы па ходу матча 0:2.

Славенцы таксама маюць дзьве вікторыі, над тымі ж датчанамі і палякамі, таму бітва мусіць быць прынцыповай — пуцёўку Гульні-2018 атрымае толькі пераможца групы. Варта нагадаць, што хакей зьяўляецца ўлюбёным відам спорту Аляксандра Лукашэнкі, які носіць капітанскую павязку ў прэзыдэнцкай аматарскай камандзе і ад свайго імя ладзіць рэгулярны міжнародны Калядны турнір вэтэранаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG