Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Польскі вапрос» праз прызму сучаснай і будучай Беларусі


Севярын Квяткоўскі

Севярын Квяткоўскі

«Польскі вапрос» штогод абвастраецца ў верасьні.

1-га верасьня ня згадваюцца беларусы, якія ў складзе польскай арміі прынялі на сябе першы ўдар Другой сусьветнай. Як ня згадваюцца бамбардаваньні Баранавічаў і Горадні на пачатку вайны. Тут усё досыць проста: улады жывуць у савецкім дыскурсе, дзе вайна пачалася ў 1941-м. І тут ўсё проста – ня хочуць варушыць старыя «звычаі» – свае партыйныя звычкі.

А вось наступная дата – 17-га верасьня – штогод буксуе ў абмеркаваньнях, бо дата няпростая. І цяпер я ведаю, чаму. Беларусы, нават тыя, хто пад б-ч-б, усё яшчэ не гатовыя да думкі пра ўласную незалежнасьць.

Пытаньне-затык нумар адзін – ці правільна, што СССР далучыў Заходнюю Беларусь?

Аргумэнт супраць: Сталін прынёс сьмерць і пакуты для соцень тысяч людзей.

Аргумэнт за: Сталін аб'яднаў дзьве часткі беларускага народу.

Абодва аргумэнты маюць права на існаваньне. Як па мне, аніводнае загубленае жыцьцё ня вартае аб'яднаньня народу, тым больш, пад юрысдыкцыяй акупанта акупанта. «Дык і палякі былі акупанты?» – парыруе ўважлівы чытач. Акупанты чаго?

Круцячы бясконца фактуру пытаньня 1939 году, у Беларусі не выходзяць за межы расейска-польскага канфлікту.

Адсюль і зьвінавачаньні ў антыпольскасьці, калі аспрэчваеш правы Польшчы на Заходнюю Беларусь. І зьвінавачаньні ў прапольскасьці, калі тлумачыш, што ніякіх правоў у саветаў на Заходнюю Беларусь не было, і быць не магло.

Як толькі кажаш пра БНР, пра пераакупацыю заходняй БНР саветамі, чуеш што БНР не была прызнаная. Кім? Табой? Адказ: «Не, во спасылка на…». Прабач, мне патрэбная спасылка на цябе. Бо мы жывем у 2016-м і будуем сваю краіну ўжо чвэрць стагодзьдзя.

А сучасныя палякі на год раней пачалі будаваць, а сучасныя расейцы – таксама, як беларусы, дваццаць пяць гадоў. Усе прыблізна ў адзін час. Бо «камуна» абнулілася.

Выцягнуць сябе за валасы – узьняцца над старымі стэрэатыпамі, паглядзець звонку, зьверху, з новых рэаліяў.

Рэалія №1 – Прызнаная ўсімі працяглая ў часе беларуская дзяржаўнасьць.

Рэалія №2 – Усьведамленьне слова «беларус» ня толькі як азначэньня этнасу, а найперш як нацыі.

Рэалія №3 – Фармаваньне візіі гісторыі і сучаснасьці знутры – зь беларускага нацыянальнага гледзішча.

І тады ўсё стане на свае – беларускія – месцы.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG