Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд арыштаваў блогера за паляваньне на пакемонаў у храме


Суд Екацярынбургу ў суботу арыштаваў на два месяцы блогера Руслана Сакалоўскага, затрыманага напярэдадні за «паляваньне на пакемонаў» у гарадзкім Храме-на-Крыві. Ён падазраецца ў абразе пачуцьцяў вернікаў і ўзбуджэньні нянавісьці.

Суд адмовіўся адпусьціць Сакалоўскага пад падпіску аб нявыезьдзе або пад заклад. Пасяджэньне суду прайшло ў закрытым рэжыме, у суд не пусьцілі журналістаў і прыхільнікаў блогера. Абарона Сакалоўскага назвала працэс «пачаткам інквізыцыі».

Мэр Екацярынбургу Яўген Ройзман заклікаў патрыярха Кірыла не дапусьціць перасьледу блогера.

Сакалоўскага затрымалі пасьля таго, як ён апублікаваў у сацыяльных сетках відэа, дзе ён гуляе ў лоўлю пакемонаў на смартфоне. На сваім канале ў YouTube Сакалоўскі разьмяшчае крытычныя, навінныя і навукова-папулярныя ролікі. У яго больш за 200 тысяч падпісчыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG