Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Грузія атрымаюць візавую лібэралізацыю ўжо сёлета — эўракамісар Ган


Камісар ЭЗ у пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі суседзтва Ёганэс Ган

Камісар ЭЗ у пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі суседзтва Ёганэс Ган

Камісар ЭЗ у пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі суседзтва Ёганэс Ган заявіў 3 верасьня, што сёлета ў Эўрапейскім парлямэнце і сярод краін-членаў ЭЗ будзе прынятае рашэньне аб лібэралізацыі візавага рэжыму для Ўкраіны і Грузіі.

«Сярод краін-сябраў ёсьць чаканьне таго, што абедзьве краіны павінны атрымаць гэта (візавую лібэралізацыю — рэд.)», — заявіў Ган, размаўляючы з карэспандэнтам Радыё Свабода на сустрэчы міністраў замежных справаў ЭЗ у Браціславе.

Эўрапейскі парлямэнт і Эўрапейскі савет павінны даць «зялёнае сьвятло» у гэтай справе. Крыніцы Радыё Свабода ў ЭЗ перакананыя, што гэта адбудзецца ў кастрычніку або лістападзе 2016 году, і грамадзяне Ўкраіны і Грузіі змогуць езьдзіць у краіны шэнгенскай зоны бязь візаў ужо ўзімку.

Летам Нямеччына заблякавала рашэньне аб прадстаўленьні лібэралізацыі візавага рэжыму Грузіі. Паводле паведамленьнях, Бэрлін апасаўся ўсплёску злачынстваў у Нямеччыне.

Ган лічыць, што стварэньне напрыканцы восені мэханізму спыненьня выдачы віз з боку ЭЎ у выпадку ўзьнікненьня праблем «павінна ліквідаваць усе спрэчныя пытаньні».

XS
SM
MD
LG