Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Санкт-Пецярбургу адкрыюць помнік Сяргею Даўлатаву да ягонага 75-годзьдзя


Манумэнт Даўлатаву ў Санкт-Пецярбургу адкрыюць, нягледзячы на заканадаўчую забарону на ўстаноўку помніка, пакуль ня пройдзе 30 гадоў зь дня сьмерці.

У Санкт-Пецярбургу 4 верасьня адкрыюць помнік пісьменьніку Сяргею Даўлатаву, які значную частку свайго жыцьця правёў у гэтым горадзе.

Згодна зь дзеючым заканадаўствам РФ, мэмарыял можна паставіць толькі праз 30 гадоў пасьля сьмерці таго, каму ён прысьвечаны. Аднак за ўстаноўку помніка зьбіраліся подпісы жыхароў і ў Смольным ўсё ж прынялі рашэньне аб усталяваньні помніка Даўлатаву каля дома 23 на вуліцы Рубінштэйна.

3 верасьня адзначаюць 75-гадовы юбілей зь дня нараджэньня Сяргея Даўлатава. Даўлатаў з трох гадоў жыў у Ленінградзе, вучыўся там на філялягічным факультэце ўнівэрсытэту. У 1978 годзе ён эміграваў у ЗША і памёр у 1990 годзе ў Нью-Ёрку.

Сёньня ў Пецярбургу праходзіць фэстываль «Дзень Д», прымеркаваны да 75-годзьдзя Даўлатава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG