Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Марын Лё Пэн у выпадку прыходу да ўлады правядзе рэфэрэндум па выхаду Францыі з ЭЗ


Лідэр францускага «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пэн мае намер правесьці рэфэрэндум па пытаньні выхаду Францыі зь Эўразьвязу.

Пра гэта яна заявіла на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі.

Лідэрка ўльтраправай партыі паабяцала, што калі б яна ў 2017 годзе стала прэзыдэнтам краіны, то правяла б рэфэрэндум, як гэта было нядаўна ў Вялікабрытаніі.

Паводле Марын Лё Пэн, брытанцы абралі свой лёс, вырашыўшы выйсьці з Эўразьвязу. Яна назвала гэта «перамогай свабоды». Акрамя таго, Марын Лё Пэн заклікае і іншыя краіны Эўразьвязу задумацца над праблемай сяброўства ў ЭЗ і даць магчымасьць грамадзянам выказаць сваё меркаваньне па гэтым пытаньні.

Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі пройдуць у красавіку 2017 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG