Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 4 верасьня 2016: Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове


Памятны знак каля дома ў Рагачове, дзе жыў Уладзімер Караткевіч

Памятны знак каля дома ў Рагачове, дзе жыў Уладзімер Караткевіч

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Суполка маладых беларускіх кампазытараў «Мастацкі націск» зайграе з нагоды адкрыцьця пасьля летніх вакацыяў кнігарні «Логвінаў» і Дня гораду. Будуць гучаць творы акадэмічнага накірунку маладых кампазытараў Беларусі і Ўкраіны ў выкананьні ляўрэатаў конкурсаў, студэнтаў і выпускнікоў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі музыкі. Пачатак а 18.00, праспэкт Незалежнасьці 37А.

У Рагачове правядуць Дзень беларускага пісьменства.

Апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліць службу ў менскім касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (вул Рэвалюцыйная, 9.). Пачатак у 13.00.

У кітайскім горадзе Ханьчжоў пачнецца 11-ы саміт G20.​

У Санкт-Пецярбургу ўстановяць помнік пісьменьніку Сяргею Даўлатаву.

У гісторыі:

1390 — крыжакі разам зь Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.

1791 — Людовік XVI падпісаў першую Канстытуцыю Францыі

1810 — Абхазія ўвайшла ў склад Расеі.

1882 — Томас Эдысан у Нью-Ёрку ўключыў першае ў сьвеце камэрцыйнае электрычнае асьвятленьне.

1991 — прынятая пастанова Савету Міністраў БССР «Пра ўвекавечаньне памяці Францішка Скарыны за мяжой».

1998 — Заснаваная кампанія «Google».

Нарадзіліся:

1714 — Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст.

1859 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі мовазнаўца, літаратуразнаўца, фальклярыст, выдавец, прафэсар Пецярбурскага ўнівэрсытэту.

1917 — Генры Форд II, аўтамабільны канструктар.

1936 — Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч зь Беласточчыны.

У памяці:

1888 — памёр Ён Арнасон, зьбіральнік ісьляндзкіх саг.

1907 — памёр Эдвард Грыг, нарвэскі кампазытар.

1997 — памёр Міхаіл Раманюк, беларускі этнограф.

2014 — памёр Данатас Баніёніс, літоўскі актор і рэжысёр.

Цытата:

«Чалавек памірае тады, калі перастае зьмяняцца, а пахаваньне — проста фармальнасьць».

Генры Форд

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG