Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сумка


вось ён ідзе, такі статны, стомлены, на ягоным плячы цяжкая спартовая сумка... што там? форма хакеіста? футбаліста? яна сьвежая, ці ўся набрынялая потам?

а можа быць у гэтай неверагоднай сумцы велічэзны аўтамат і два кіляграмы тратылу... і вось я такі выкрываю тэракт!? Божачка! гэта ж геройства... я адразу стану неверагодна багатым і вядомым! можа быць нават сэлебрыці!

а калі там які мех бульбы ўсяго толькі? эх... тады будзе сумна...

Я адчуваю, як з кожным ягоным крокам у мой бок, у кроў дазуюцца порцыі адрэналіну... пот халодзіць сьпіну... як жа гэта прыемна! гэтая моц! Улада!

Здравствуйте, пожалуйста, пройдите со мной на проверку багажа! Кладите на ленту. Пройдите через металлоискатель.

а. і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG