Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 верасьня: баль у гонар адкрыцьця помніка Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу


Помнік Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і Станіславу Манюшку
Помнік Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і Станіславу Манюшку

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Самаркандзе будзе пахаваны прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў.

У Менску ў Верхнім горадзе ўрачыста адкрыюць помнік пісьменьніку Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і кампазытару Станіславу Манюшку. Пачатак імпрэзы ў 13:00. У Менскай гарадзкой ратушы ўвечары з нагоды адкрыцьця помніка дадуць баль.

У Менску пройдзе XII Чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталёгіі.

У Полацку ў рамках праекта «Экафэст-2016» пройдзе сьвята «У гасьцях у Полацкага Лесуна», традыцыйны «Грыбны чэмпіянат — 2016» і шэраг іншых экалягічных мерапрыемстваў.

У гонар 140-годзьдзя піваварнай кампаніі «Лідзкае піва» адбудзецца бясплатны фэстываль хмелю, соладу і вады ў фармаце пад адкрытым небам Lidbeer 2016.

У Менску адзначаць Дзень гораду. Звычайна яго адзначаюць у другія выходныя верасьня. Сёлета сьвята гораду перасунулі на тыдзень раней з-за парлямэнцкіх выбараў, прызначаных на 11 верасьня.​

У гісторыі:

1783 — паводле падпісанага ў Парыжы мірнага пагадненьня афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1915 — нямецкія войскі занялі Горадню падчас Першай Сусьветнай вайны.

1932 — загінуў савецкі піянэр Паўлік Марозаў. Справа адбывалася глыбока ў Сыбіры. Сям’я Марозавых паходзіла зь Беларусі. Аднавяскоўцы забілі Паўліка за тое, што выдаў бацьку НКУС.

Алег Бябенін
Алег Бябенін

2010 — пры загадкавых абставінах памёр апазыцыйны беларускі журналіст Алег Бябенін, паводле афіцыйнай вэрсіі — скончыў жыцьцё самагубствам.

Нарадзіліся:

1731 — арцыбіскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіча, родам з-пад Сьвіслачы, які быў дзядзькам пісьменьніка Дуніна-Марцінкевіча і ў часы Кацярыны ІІ стаў мітрапалітам Каталіцкай царквы Расейскай імпэрыі.

1918 — Валянцін Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч на эміграцыі.

1927 — Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік.

1941 — ​Сяргей Даўлатаў, савецкі і амэрыканскі пісьменьнік і журналіст.

У памяці:

1913 — памёр Янка Мамыш, беларускі паэт, клерык пецярбурскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі.

1960 — памёр Міхась Васілёк, беларускі паэт.

1978 — памёр Пётар Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзяяч, прыхільнік уніі, перакладчык, арганізатар Беларускай сэкцыі Ватыканскага радыё.

Цытата:

«У нас перасыхае горла, перахоплівае дыханьне, калі трэба сказаць жорсткую праўду пра нас саміх».

Алесь Адамовіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG