Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кароль наш вельмі мудры і генэрал харошы» — гурт Brutto адзначыў 2-годзьдзе новым сынглам


Brutto

Brutto

У гонар 2-гадовага дня нараджэньня гурту музыкі выдалі сынгл «Чорны абэліск».

Паводле словаў лідэра гурту Сяргея Міхалка, песьня заклікае сучасных людзей ня стаць «страчаным пакаленьнем»:

«Песьня „Чорны Абэліск“ ня толькі пра сёньняшні час і нават ня столькі пра тое, што адбываецца вакол. Гэтая песьня — хутчэй спроба перадаць уражаньне ад чытаньня раманаў „Бывай, зброя!“ Хэмінгуэя і „На Заходнім фронце бязь зьменаў“ Рэмарка. У юнацтве менавіта гэтыя антымілітарысцкія раманы аб „страчаным пакаленьні“ паўплывалі на ўвесь мой сьветапогляд. Давайце ня станем новым страчаным пакаленьнем! Усім мір!».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG