Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане афіцыйна абвясьцілі пра «крытычны стан» прэзыдэнта Карымава


Іслам Карымаў, архіўнае фота
Іслам Карымаў, архіўнае фота

Урад Узбэкістану 2 верасьня паведаміў, што прэзыдэнт краіны Іслам Карымаў знаходзіцца ў крытычным стане пасьля інсульту. Заява апублікаваная ў афіцыйнай газэце «Народнае слова».

Паводле гэтага паведамленьня, Карымаў быў шпіталізаваны 24 жніўня і на працягу апошніх сутак у яго стане «адбылося рэзкае пагаршэньне, якое лекары лічаць крытычным».

Сьвяткаваньне 1 верасьня юбілейнага, 25-га Дня незалежнасьці Ўзбэкістану прайшло без 78-гадовага Карымава.

1 верасьня былі паведамленьні, што вуліцы ў цэнтры роднага горада Карымава Самарканда былі перакрытыя для ўборкі і будаўнічых работ на цэнтральнай плошчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG