Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Контравыведка Чэхіі адзначае рост прысутнасьці расейскіх агентаў


Расейскія спэцслужбы вядуць «інфармацыйную вайну» у Чэхіі, паведамляе контравыведка гэтай краіны — BIS. Вялікая колькасьць афіцэраў расейскай выведкі працавала пад прыкрыцьцём у 2015 годзе ў расейскай амбасадзе ў Чэхіі, у самай буйной замежнай місіі ў Празе, гаворыцца ў штогадовым дакладзе BIS, распаўсюджаным 1 верасьня.

У дакладзе папярэджваецца, што расейскія агенты ствараюць сетку марыянэтачных груп і падтрымліваюць папулісцкія і экстрэмісцкія групоўкі, якія могуць выкарыстоўвацца для «дэстабілізацыі або маніпуляцыі чэскім грамадзтвам ці палітычным становішчам у любы час».

Агенты займаюцца распаўсюджваньнем ілжывай інфармацыі пра канфлікты ва Ўкраіне і Сырыі, а таксама спрабуюць падарваць адзінства Эўрапейскага саюзу і НАТО праз шырокую онлайн-кампанію дэзінфармацыі, гаворыцца ў дакладзе.

Рабіліся «спробы парушыць чэска-польскія адносіны, распаўсюджваць дэзінфармацыю і трывожныя чуткі, якія ганяць ЗША і НАТО, дэзінфармацыю, якая стварае пагрозу віртуальнай вайны з Расеяй», — паведамляе BIS.

Расейскія агенты працавалі таксама для нанясеньня шкоды рэпутацыі Ўкраіны і ізаляцыі гэтай краіны на міжнародным узроўні.

У дакладзе таксама гаворыцца, што кітайскія спэцслужбы актывізавалі сваю дзейнасьць у Чэскай Рэспубліцы, паглыбляючы сваё пранікненьне ў палітычныя і дзелавыя колы.

XS
SM
MD
LG