Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падрадчыкі Керчанскага моста патрапілі пад санкцыі ЗША


Расейскія кампаніі «Мостротрест» і «СГМ-мост» уключаны ў санкцыйных сьпіс ЗША, паведамляецца на сайце амэрыканскага міністэрства фінансаў.

У дакумэнце адзначаецца, што з гэтага часу амэрыканскім грамадзянам і кампаніям забаронена заключаць якія-небудзь угоды з «Мостотрест».

«СГМ-мост» — генэральны падрадчык будаўніцтва моста праз Керчанскі праліў. Яна была створана адмыслова для будаўніцтва моста ў Крым. «Мостотрест» — субпадрадчыка будаўніцтва.

Керчанскі мост — адзін з прыярытэтных расейскіх праектаў. Уладзімір Пуцін заяўляў, што ён павінен быць пабудаваны да канца 2018 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG