Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі купляюць зьняволеных для працы на будоўлі


На сайце дзяржзакупак у Расеі разьмясьцілі кантракт на куплю зьняволеных для будаўніцтва СІЗА ў Крыме. Кошт кантракту — нуль рублёў.

Кантракт на «прадстаўленьне працоўнай сілы зь ліку асуджаных у колькасьці да 60 чалавек» на партале дзяржзакупак першай заўважыла Кацярына Пятрова — юрыст, член Грамадзкай палаты Екацярынбургу. Лінк на старонку заяўкі на кантракт яна апублікавала ў сваім Фэйсбуку:


Згодна з умовамі дзяржзакупкі, зьняволеныя павінны былі будаваць сьледчы ізалятар у Сімфэропалі на 366 месцаў.

Кошт кантракту — нуль рублёў.

Пастаўшчыком паслугі стала папраўчая калёнія № 1 кіраваньня ФСВП па Крыме і Севастопалю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG