Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імпічмэнт прэзыдэнту Бразыліі прывёў да сутыкненьняў з паліцыяй


Беспарадкі пачаліся ў цэнтральнай частцы найбуйнейшага бразыльскага гораду. Паліцыя ўжывае супраць прыхільнікаў адхіленага ад пасады прэзыдэнта Дзілмы Русэф сьлезацечны газ. У адказ у паліцэйскіх ляцяць камяні і самаробныя бомбы.

Маніфэстанты перагарадзілі мяшкамі зь сьмецьцем праезную частку і падпалілі іх.

Фэдэральны сэнат Бразыліі 31 жніўня абвясьціў імпічмэнт прэзыдэнту Дзілме Русэф. Пасаду кіраўніка дзяржавы да канца 2018 году зойме віцэ-прэзыдэнт Бразыліі Мішэль Тэмер.

Пасьля вынясеньня рашэньня Дзілма Русэф зачытала ўрывак зь верша савецкага паэта Ўладзіміра Маякоўскага.

— Я хачу завяршыць сваю прамову урыўкам з выдатнага твора рускага паэта Маякоўскага: «Нам няма чаго радавацца, але няма чаго сумаваць. Бурлівая вада гісторыі», - прадэклямавала Русэф па-партугальску.

Пасьля адстаўкі Русэф Вэнэсуэла і Балівія замарозілі адносіны з Бразыліяй і адклікалі сваіх паслоў. Улады абедзьвюх краін назвалі імпічмэнт «дзяржаўным пераваротам».

Дзілма Русэф

Дзілма Русэф


Русэф займала пасаду прэзыдэнта з 2011 па 2016 год. Яна была часова адхіленая ад пасады 12 траўня сёлета. Яе вінавацяць у карупцыі і скажэньні даных аб стане фэдэральнага бюджэту дзеля паляпшэньня сваіх шанцаў на перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у 2014 годзе. Былая кіраўніца дзяржавы адмаўляе абвінавачваньні, называючы іх «змовай з мэтай зьвяржэньня ўлады».

XS
SM
MD
LG