Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебскія школьнікі адмовіліся ад букетаў — ахвяруюць на лекаваньне 4-гадовай дзяўчынкі


У некаторых віцебскіх школах 1 верасьня прайшоў сымбалічны «ўрок дабрыні»: на ўрачыстай лінейцы вучні стаялі не з букетамі, а са сьцяжкамі, дзе было напісана «Я дапамагаю Жэнечцы».

Сьцяжкі — гэта сымбаль і падзяка за тое, што грошы, якія былі б выдаткаваныя на кветкі настаўнікам, дзеці і іх бацькі ахвяравалі на лекаваньне хворай на анкалёгію 4-гадовай Жэні Батурэвіч. Дзяўчынцы могуць могуць дапамагчы ў Нямеччыне, але гэта каштуе больш за 280 тысяч даляраў.

Вучні гімназіі № 5

Вучні гімназіі № 5

Ідэя сабраць сродкі супольна зьявілася ў бацькоў 3 «В» клясы віцебскай гімназіі № 4. Была створана адмысловая група «Ўкантакце» https://vk.com/pomogizenechke, дзе абмяркоўваюцца розныя спосабы дапамогі. Цікава, што прапанова ахвяраваць на дапамогу Жэні Батурэвіч «букетныя» грошы паходзіла ад настаўнікаў — тых, каму 1 верасьня традыцыйна дораць мноства кветак і хто выдатна разумее: каштуюць кветкі дорага, а жыць ім у вазе лічаныя дні. Затое ёсьць іншая магчымасьць: дапамагчы ўратаваць жыцьцё маленькага чалавека.

Букет са сьцяжкоў. Гімназія № 5 Віцебску

Букет са сьцяжкоў. Гімназія № 5 Віцебску

Зрэшты, настаўнікі бяз кветак не засталіся: вядома ж, знайшліся бацькі, гатовыя і ахвяраваць грошы, і набыць букеты.

Паводле каардынатараў акцыі, ініцыятыву «ўроку дабрыні» падтрымалі — дзе цалкам, а дзе асобнымі клясамі — у гімназіях №№ 2, 3, 4, 5, 9 і яшчэ ў некалькіх школах Віцебску.

Скрыня для ахвяраваньняў у гімназіі № 5

Скрыня для ахвяраваньняў у гімназіі № 5

XS
SM
MD
LG