Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 2 верасьня: візыт у Менск прэзыдэнта Эўрапейскай народнай партыі


Жозэф Дол

Жозэф Дол

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск наведае прэзыдэнт Эўрапейскай народнай партыі Жозэф Дол. Разам зь лідэрамі правацэнтрысцкай кааліцыі Віталём Рымашэўскім, Анатолем Лябедзькам і Юрасём Губарэвічам ён правядзе сумесную прэс-канфэрэнцыю ў гатэлі «Эўропа».

Сайман Астроўскі

У Менску адбудзецца адкрыцьцё новага сэзону ў Прэс-клюбе. У першай сустрэчы возьмуць удзел палітычны аглядальнік газэты The New York Times Дэйвід Гершэнгорн і сузаснавальнік і ідэйны натхняльнік VICE News, аднаго з самых інавацыйных мэдыяканалаў апошніх гадоў, Сайман Астроўскі.

У Музэі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі, што ў Смаргонскім раёне, пройдзе вэрнісаж выставы Паўла Южыка «Родныя вобразы». Мастак памёр падчас ІІ сусьветнай вайны. Многія яго карціны, прысьвечаныя малой айчыне, знаходзяцца сёньня ў Нацыянальным мастацкім музэі.

У гісторыі:

1192 — падпісаньнем мірнай дамовы між ангельскім каралём Рычардам Львінае Сэрца і султанам Саладынам завершаны трэці крыжовы паход.

1834 — Сэм’юэл Кольт запатэнтаваў рэвальвэр.

1928 — у Ленінградзе створаная кінастудыя «Савецкая Беларусь». З 1939 году знаходзіцца ў Менску, у 1946 годзе перайменаваная ў «Беларусьфільм».

1945 — капітуляцыяй Японіі скончылася Другая сусьветная вайна.

1991 — Нагорна-Карабаская Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану

1996 — ва Ўкраіне ўведзеная нацыянальная валюта — грыўна.

У гэты дзень нарадзіліся:

1911 — Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладчык.

1955 — Яўген Мірановіч, беларускі гісторык зь Беласточчыны. Адзін з ініцыятараў стварэньня ў 1990 Беларускага дэмакратычнага аб’яднаньня. Ад 1992 галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», ад 1997 — старшыня яго праграмнай рады.

У гэты дзень памерлі:

1800 — Мацей Радзівіл, беларускі драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэт.

1814 — Жан Эмануэль Жэлібэр, францускі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гарадзенскай мэдыцынскай акадэміі.

1973 — Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменьнік і мовазнаўца.

1998 — Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнавец, настаўнік.

Цытата:

«Мы не выбіраем часы, у якія жывем. Мы можа толькі вырашаць, як жыць у тыя часы, якія выбралі нас».


Джон Толкін

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG