Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На знак пратэсту школьнікі не пайшлі ў школу — як праходзіць 1 верасьня ў Дабрагошчы


На прыпынку ў Дабрагошчы сабраліся бацькі і школьнікі. Адны едуць у школу, іншыя адмовіліся

На прыпынку ў Дабрагошчы сабраліся бацькі і школьнікі. Адны едуць у школу, іншыя адмовіліся

Амаль траціна школьнікаў з Дабрагошчы і суседніх вёсак не паехалі 1 верасьня на заняткі ў Папаратнае — на знак пратэсту, што ўлады зачынілі школу ў іхняй мясцовасьці.

Дакладней, дзяцей не пусьцілі бацькі. Гэтак яны выказалі нязгоду з тым, што Жлобінскі райвыканкам з падачы ўпраўленьня адукацыі закрыў Дабрагошчанскую базавую школу.

Прычына — у раёне няма сродкаў, каб аднавіць два пралёты крокваў на даху і замяніць шыфэр.

«Будзем стаяць да апошняга, — кажа шматдзетная маці Сьвятлана Чарнянок. — Мы даўно трубілі, што патрэбны рамонт. І грошы Міжнародны банк выдзеліў, але ўлады пусьцілі іх на рамонт дзьвюх іншых навучальных установаў, у тым ліку Луцкай школы. А нашу школу вырашылі зачыніць.

Школа ў Дабрагошчы

Школа ў Дабрагошчы

Мы знайшлі новага фундатара, былога навучэнца нашай Дабрагошчанскай школы Міхаіла Емяльяненку. Ён гатовы з брыгадай прыехаць і адрамантаваць гэты няшчасны дах, але няма дазволу.

У мяне двое школьнікаў: сын — дзевяціклясьнік, і дачка павінна ісьці ў першую клясу. Але абое сёньня застаюцца дома».

Муж Сьвятланы Анатоль дапаўняе:

«Мы гэтым выказваем сваю пазыцыю — пратэстуем супраць закрыцьця Дабрагошчанскай школы. Зачыняць школу — жыцьцё ў вёсцы будзе сыходзіць, затухаць, і паселішча тым больш стане непэрспэктыўным».

Аўтобусы прыехалі

Аўтобусы прыехалі

Да прыпынку паблізу сельскага савету пад’ехалі два невялікія аўтобусы, каб везьці дзяцей амаль за паўтара дзясятка кілямэтраў у Папаратнянскую сярэднюю школу. У адзін аўтобус села 16 школьнікаў, у другі — 18. Усяго ж у Дабрагошчы, Забродзьдзі і Сельным 49 школьнікаў.

«Напярэдадні старшыня сельскага савету Леанід Паграбецкі нас запалохваў: калі ня выпраўлю дзяцей у школу, то прызнаюць, што дзеці знаходзяцца ў сям’і ў сацыяльна небясьпечным стане. Чым гэта абернецца, ня трэба тлумачыць. Але дзеці сёньня засталіся дома. Я супраць таго, каб яны езьдзілі невядома куды. Гэта невыносна», — кажа маці чацьвярых школьнікаў Валянціна Пудан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG